Przejdź do głównej zawartości

Макакі здольныя бачыць твары ў выпадковых прадметах.

Нашая здольнась распазнаваць візуальныя вобразы ўяўляе сабой складаны механізм з цікавым пабочным эфэктам. Кожны з нас бачыў "твар марса" у школьным падручніку па астраноміі, альбо выпадкова заўважаў "сумуючы дом" ці вясёлую пральную машыну. Гэты эфэкт мае ўласную назву - парэйдалічная ілюзія, албо проста парэйдалія.

Працяглы час лічылася, што фармаваньне вобразаў з выпадковага спалучэньня рэчаў уласьцівае толькі чалавеку, аднак работа, апублікаваная ў часопісе Current Biology, абвяргае такое меркаваньне. Джэссіка Таўбэрт з калегамі з Нацыянальнага інстытуту псыхічнага здароўя паведамляюць пра вынікі незвычайных эксперымэнтаў, пастаўленых ў лябараторыі на пяці макаках-рэзусах.

Каб высьветліць, ці схільныя макакі да парэйдаліі, ім дэманстраваліся пары 45 выяў у розных спалучэньнях, пры гэтым на 15 выявах былі выявы, выклікаючыя стабільную парэйдалію ў лбюдзей, яшчэ 15 здымкаў падобных аб'ектаў, але не зьвязаных з парэйдаліяй. Акрамя таго, макакам дэманстраваліся і выявы пысак іншых макак.

Падчас дасьледваньня выкарыстоўвалася сыстэма адсочваньня позірку, якая ўлічвала час, які макака праводзіла за разгляданьнем малюнкаў у кожнай пары. Было вядома, што малпы, як і людзі, надаюць вялікую ўвагу тварам і разглядаюць іх больш уважліва. Так здарылася і ў дасьледваньні, аднак макакі даўжэй разглядалі і аб'екты, зьвязаныя з парэйдаліяй. Пры ўсім адзначаецца, што позірк малпачак затрымліваўся на тых частках выявы, дзе былі ілюзорныя "рот і вочы".

Аўтары дасьледваньня прыйшлі да высновы, што макакам-рэзусам парэйдалія таксама ўласна.
Добавьте подпись


Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...