Przejdź do głównej zawartości

Posty

Wyświetlanie postów z maj, 2017

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...

Антыбіётыкі. Знаёмства.

Першае знаёмства з антыбіётыкамі адбылося ў 1929-м годзе*. Гісторыя даволі пацешная: шатляндзкі навуковец А. Флемінг, пасьля працы ў сваёй лябараторыі, забыўся на стале сподак Петры з высеянай культурай. Па вяртаньні праз некаторы час у лябараторыю, спадар Флемінг знайшоў гэты сподак з цьвільлю. Выявілася, што гэта быў грыб Penicillium notatum. Хтосьці іншы выкінуў бы гэты сподак і ўсё б скончылася, але Флемінг, дзякуючы сваёй назаральнасьці, заўважыў, што вакол калёніі цьвілі не было бактэрый, яны проста загінулі. Потым спадар Флемінг вылучыў з гэтае цьвілі актыўнае злучэньне - пэніцілін; гэтае рэчыва гібельна ўплавала на тых бактэрый, што былі ў сподку. Але да 1942-га году яшчэ не існавала ўстойлівага прэпарату пэніцыліна. У гэтым годзе яго здабылі англійскі фармаколаг аўстралійскага паходжаньня Гоўард Флёры, Эрнст Чэйн і Эдвард Абрагам. Дарэчы, у 1945-м годзе Флоры, разам з Аляксандрам Флемінгам і Эрнстам Чэйнам, атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізіялёгіі й мэдыцыне. Што тычыцца...

Некалькі слоў пра каву.

Рэчыва 1,3,7 - трымэтылксантын мае шмат традыцыйных назваў, але найбольшы распаўсюд атрымала менавіта "кафеін". Гэта бесколернае альбо белае крысталічнае рэчыва, якое ня мае запаху, зьяўляецца самым папулярным псыхаактыўным прэпаратам ў сьвеце. Яно ўтрамліваецца ў гарбаце* і каве, а таксама ў некаторых газаваных напоях.  Звычайна людзі п'юцы каву для таго каб узбадзёрыць сябе, забясьпечыць энэргіяй на ўвесь дзень, але насамрэч кафэін не зьмяшчае аніякай энэргіі. Усё, што ён робіць - прымушае нас стамляцца да больш глыбокага ўзроўню, а гэта, у сваю чаргу, пагражае хранічнай стомленасьцю і нэрвовым зьнясільваньнем. Камэрцыйны выбух, звязаны з кавай, адбуўся ў 15 ст. калі ў Стамбуле адкрыліся першыя кавярні, а першыя спробы ўжываць каву як напой адбыліся ажно ў 7 ст. калі арабы здагадаліся запарваць здробленыя зерні кавы. Згодна з дадзенымі International Coffee Organization за мінулы год людзі выпілі больш за 151 млн. кубачкаў кавы. Вядома, што кафэін пр...

Алені ласуюцца чалавечымі парэшткамі.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі алені адступаюць ад сваёй вэгетарыянскай дыеты, толькі раней яны частаваліся рыбай, мышамі ды мёртвымі трусікамі. Справа ў тым, што алені і іншыя траважэрныя могуць адчуваць дэфіцыт фосфару і кальцыю ў арганізме, калі іх нестае ў рэгулярным харчаваньні. Менавіта гэта і падштурхоўвае аленей час ад часу шукаць мяса. Найчасьцей такое здараецца ўзімку. Але гэтым разам нешта пайшло не так. Увага. Калі вы маеце сумневы наконт устойлівасьці вашае псыхікі, калі ласка, не гартайце далей, таму што фатаздымкі і зьмест могуць выклікаць у вас непакой.  Крыміналістам часам даводзіцца рабіць шмат дзіўных рэчаў каб расьледваць злачынствы і выяўляць прычыны сьмерці. Некаторыя мэтады дасьдеваньня прадугледжваюць вынас трупаў на вуліцу, каб удакладніць, што зь імі будзе адбывацца падчас і пасьля раскладаньня. Але гэта не робіцца абы дзе. Для гэтага існуюць дасьледчыя цэнтры судовай антрапалёгіі. У 2014 годзе дасьледнікі пакінулі цела ў лесе на тэрыторыі аднаг...

Бактэрыі з сынтэтычнымі бялкамі.

Бялкі (пратэіны альбо паліпэпціды) - гэта складаныя высокамалекулярныя аргінічныя рэчывы. Яны ўяўляюць сабой доўгі ланцужок з амінакісьляў, зьвязаных пэптыднай сувязьзю. Дакладная колькасьць бялкоў дагэтуль невядомая, бо іх вельмі шмат. Зараз міжнародны Protein Data Bank зьмяшчае зьвесткі пра 129 745 розных бялкоў, і іх колькасьць працягвае павялічвацца. Справа ў тым, што 22 пратэінагенныя амінакісьлі ў малекуле, якая складаецца з сотні такіх "цаглінак", могуць мець прыблізна 10 ^130 розных спалучэньняў. Пры гэтым малекула пратэіна можа ўтрымліваць значна больш "цаглінак". Адзначым, што не ўсе вядомыя бялкі сустракаюцца ў прыродзе, вялікая колькасьць з іх была створана ў лябараторыях. А што будзе, калі прыродны аб'ект прымусіць карыстацца бялкамі, якія не сустракаюцца ў прыродзе? Такім пытаньнем задаўся біяхімік Майкл Гэхт з Прыстанскага унівэрсытэту. Для спробы ён абраў малекулу, будова якой нагадвае чатырохпалую ручыцу са сьціснутымі пальцамі. Таку...