Przejdź do głównej zawartości

Антыбіётыкі. Знаёмства.

Першае знаёмства з антыбіётыкамі адбылося ў 1929-м годзе*. Гісторыя даволі
пацешная: шатляндзкі навуковец А. Флемінг, пасьля працы ў сваёй лябараторыі, забыўся на стале сподак Петры з высеянай культурай. Па вяртаньні праз некаторы час у лябараторыю, спадар Флемінг знайшоў гэты сподак з цьвільлю. Выявілася, што гэта быў грыб Penicillium notatum. Хтосьці іншы выкінуў бы гэты сподак і ўсё б скончылася, але Флемінг, дзякуючы сваёй назаральнасьці, заўважыў, што вакол калёніі цьвілі не было бактэрый, яны проста загінулі. Потым спадар Флемінг вылучыў з гэтае цьвілі актыўнае злучэньне - пэніцілін; гэтае рэчыва гібельна ўплавала на тых бактэрый, што былі ў сподку. Але да 1942-га году яшчэ не існавала ўстойлівага прэпарату пэніцыліна. У гэтым годзе яго здабылі англійскі фармаколаг аўстралійскага паходжаньня Гоўард Флёры, Эрнст Чэйн і Эдвард Абрагам. Дарэчы, у 1945-м годзе Флоры, разам з Аляксандрам Флемінгам і Эрнстам Чэйнам, атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізіялёгіі й мэдыцыне. Што тычыцца тэрміну “антыбіётык”, то ён, у тым жа 1942-м годзе, зьвіўся ў друку дзякуючы мікрабіёлагу Зэльману Ўаксману і яго супрацоўнікам.
Графік разьмеркаваньня ў публікацыях. (Google Ngram Viewer)

Большасьць антыбіётыкаў была адкрытая ў 50-60-я гады ХХ стагодзьдзя. Гэта быў росквіт антыбіётыкаў. Тады здавалася, што праблема бактэрыяльных інфэкцый вырашана і антыбіётыкі заўжды будуць нас абараняць. Але, насамрэч, чалавецтва атрымала толькі адтэрміноўку ў барацьбе з інфэкцыямі.
У тыя дзесяцігодзьдзі антыбіётыкі ў вялікай колькасьці адкрывалі ва ўсіх краінах сьвету. Шукалі іх такім чынам: з прыродных месцаў расьсяленьня, напрыклад з глебы, вылучалі асобныя калёніі глебавых мікраарганізмаў, назіралі, ці здольныя гэтыя калёніі забіваць бактрэрыі вакол сябе, калі так, то потым вылучалі актыўнае рэчыва. Але гэта досыць складаны працэс, бо трэба было выгадаваць дастатковую колькасьць прадуцэнту. Да таго ж складана ачысьціць актыўнае рэчыва і потым ідэнтыфікаваць яго. І тут паўстала новая праблема.
Справа ў тым, што калі навукоўцы вылучалі з прыроднага асяродзьдзя нейкага прадуцэнта, напрыклад бактэрыю, было невядома які антыбіётык яна сынтэзуе. Каб гэта даведацца, спачатку трэба было вылучыць гэты невядомы антыбіётык і вызначыць яго будову. У лепшым выпадку гэта будзе штосьці новае, але часьцей за ўсё, пасьля гэтых складаных працэдур, высьвятлялася, што вылучылі ўжо вядомы антыбіётык. Так стала адбывацца ўсё часьцей і новыя антыбіётыкі пачалі адкрываць раз у некалькі гадоў, а потым раз у дзесяцігодзьдзе.
Да ўсяго фармацэўтычныя кампаніі пачалі губляць цікавасьць да распрацоўкі антыбіётыкаў, бо эфектыўнасьць гэтага працэсу падала, да таго ж антыбіётыкі чалавек ужывае кароткі час, усяго тыдзень-другі, таму шмат грошай з такіх лекаў не атрымаеш. Вось фармацэўтычныя кампаніі й пераключыліся на лекі ад хранічных захворваньняў, якія чалавек вымушаны ўжываць на працягу ўсяго жыцьця.
Менавіта таму, большая частка антыбіётыкаў, якія зараз можна знайсьці ў аптэках, былі вылучаныя да сярэдзіны 1980-х. Вядома, што антыбактэрыяльныя прэпараты зьяўляліся і пасьля 80-х, але ў большасьці гэта былі мадыфікацыі ўжо вядомых антыбіётыкаў.
Графік выяўленьня новых антыбіётыкаў з 1942 па 2015** гады

*Рэчывы з антыбактэрыяльнымі ўласьцівасьцямі выкарыстоўваліся са старажытных часоў. Да пачатку 20-га стагодзьдзя лекаваньні інфэкцыяў засноўваліся на народнай мэдыцыне.
**Тэіксабактын быў вылучаны ў студзені 2015 году, але яго клінічныя дасьледваньні плянаваліся не раней за 2017 год.


Далучайцеся да нашага каналу ў Telegram!)

Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...