Непакой не надта прыемнае пачуцьцё. Падчас працяглых хваляваньняў чалавек можа страціць сон, апэтыт ці есьці ўсё запар. Аднак псыхолягі з Каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Рыверсайдзе мяркуюць , што не ўсё так змрочна і непакой можа станоўча ўплываць на эмацыйную і матывіровачную сфэру асобы. Непакой наконт неазначанасьці будучыні досыць распаўсюджаная зьява. У псыхатэрапіі для яе нават існуе асобная назва - экзыстэнцыяльная мітусьня. Звычайна такая рэакцыя ўспрымаецца як негатыўная. Так большасьць дасьледваньняў мінулых гадоў паказалі на наяўнасьць сувязі паміж непакоем і рызыкай узьнікненьня пухліны, дэпрэсіі. У той жа час хваляваньні могуць станоўча ўплываць на псыхіку чалавека. У прыватнасьці, стымуляваць аналітычныя здольнасьці і суб'ектыўна паляпшаць якасьць жыцьця. Прааналізаваўшы ранейшыя дасьледваньні, навукоўцы паказалі, што прынамсі ў дзьвюх сытуацыях (прафіляктыка і неазначанасьць)экзыстэнцыяльная мітусьня мае матывіровачны эфэкт. Вядома, што непакой стымулюе кары...