Przejdź do głównej zawartości

Posty

Wyświetlanie postów z czerwiec, 2017

Смоўж не веган

Калі чуеш "смоўж", то адразу ўяўляеш сабе нейкую пужлівую істоту, якая ціхенечка ласуецца лісьцем ці травой. Аднак не ўсе смаўжы веганы. Powelliphanta з Новай Зэляндыі ламае стэрыатыпы. Трылер ад BBC ніжэй:

Белы хлеб можна есьці

Са зьяўленьнем попыту на здаровы лад жыцьця, распаўсюд атрымала меркаваньне, што хлеб з суцэльнага збожжа "карысны", а хлеб са звычайнай мукі абавязкова нашкодзіць здароўю, узьняўшы ўзровень цукру ў крыві. Але ці насамрэч гэта так? Ізраільскія навукоўцы вырашылі удакладніць гэтае пытаньне: яны параўналі ўплыў на здароўе самага "шкоднага" белага хлебу са звычайнай крамы і самага "карыснага" з суцэльнага збожжа, ручной працы. Для гэтай мэты 20 ахвочых падзялілі на дзьве групы, пасьля чаго яны цягам тыдня актыўна ўжывалі ў ежу хлеб, такім чынам атрымоўваючы каля чвэрці неабходных калёрый. Адпаведна адна група ела выключна "шкодны хлеб, другая - выключна "карысны". Падчас экспэрымэнту, навукоўцы адсочвалі ўзровень цукру, халестэрыну ў крыві, стан мікрафлёры кішачніка, ротавой паражніны і інш. Пасьля двухтыднёвага перапынку, рацыён груп зьмянілі: тыя, хто еў "карысны" хлеб пачалі есьці "шкодны", а тыя, хто еў "шко...

Начныя жахі зьвязаныя з хваробамі мазгоў.

Сон - гэта асаблівы стан сьвядомасьці чалавека і жывёл, ён складаецца з некалькіх стадый, якія паўтараюцца напрацягу ўсёй ночы, канешне калі вы не заснулі на сьвітанку. Вылучаюць дзьве асноўныя фазы сну: Non-Rapid eye movement (скарочана Non-REM альбо NREM) - павольны сон і REM - хуткі сон. Зараз нас цікавіць менавіта апошняя фаза. Можна здагадацца, што падчас REM-фазы адбываюцца хуткія рухі вачэй, у такім стане чалавека вельмі складана абудзіць, а калі ў вас гэта атрымаецца, то абуджаны можа адчуць на сабе дзеяньне соннага паралюшу. Дарэчы, не самае прыемнае адчуваньне. Падрабязьней пра такі стан можна пачытаць у кнігах Олівэра Сакса, напрыклад. Але REM мае яшчэ адну асаблівасьць: падчас гэтае фазы адбываюцца сьненьні. Праўда пакуль дакладна невядома адкуль яны бяруцца, але дасьледнікі кажуць, што існуе пэўная група нэўронаў, адказных за нашыя сьненьні. Актыўнасьць мазгоў падчас павольнага і хуткага сну (Image from zeology) Таксама працяглы час існавала меркаваньне, шт...

Антыбіётыкі. Не ўсё так проста.

Мы ўжо пазнаёміліся з антыбіётыкамі й высьветілі, якія праблемы паўстаюць пры іх вытворчасьці. Сёньня высьветлім, чаму нельга перарываць прызначаны лекарам курс антыбіётыкаў адразу пасьля зьнікненьня сымптомаў хваробы. Працяг тэмы. Акрамя нежаданьня буйных кампаній займацца распрацоўкай новых антыбіётыкаў, існуе яшчэ нешта, што не дае канчаткова перамагчы бактэрыяльныя інфэкцы - антыбіётыкарэзыстэнтнасьць. Гэта ўстойлівасьць штама мікраарганізмаў да антыбактэрыальных прэпаратаў. Антыбіётыкі існуюць так даўно, што нават уявіць сабе цяжка, таму, калі гутарка ідзе пра распрацоўку новых антыбактэрыальных рэчываў, варта разумець, што навукоўцы не вынаходзяць антыбіётыкі, яны іх вылучаюць з прыроды. Увогуле можна сказаць, што антыбіётыкі - вынаходка бактэрый, гэта тое, чым яны змагаюцца паміж сабой. Нейкія аднаклеткавыя антыбётыкі сынтэзуюць, з той мэтай, каб супрацьстаяць іншым аднаклеткавым арганізмам, сваім канкурэнтам. Такая хімічная вайна пачалася, хутчэй за ўсё, яшчэ да зьяўлен...

Зьмяя глынала зьмяю, але раптам перадумала.

Вядома, што зьмеі не жуюць сваю здабычу, а глынаюць яе цалкам, каб потым паступова ператравіць яе. У такія інтымныя моманты зьмяю лепей не чапаць, бо рэптылія можа перадумаць. Дакладна вызначыць па відэа відавую прыналежнасьць зьмей - справа скаладаная, але, хутчэй за ўсё зьмяя-паляўнічы зьяўляецца прадстаўніком віда Pantherophis obsoletus (Тэхасскі полаз). Экспэрты мяркуюць, што полаз спужаўся сустрэчы з чалавекам, таму і выплюнуў свой сьняданак, каб мець магчымасьць хутка ўцячы. Падпісвайцеся на наш Telegram-канал. Пра здарэньне па-ангельску. Пра здарэньне па-руску.