Przejdź do głównej zawartości

Posty

Wyświetlanie postów z listopad, 2024

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Навукоўцы згубілі сувязь паміж выкарыстаньнем сацсетак і кепскім псыхічным станам

Дасьледнікі з Унівэрсытэту Джона Кёртына (Аўстралія) вывучылі , колькі часу людзі праводзяць у сацыяльных сетках і як гэта адбіваецца на іхнім псыхічным стане. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, вынікі паказалі, што колькасьць часу ў сацсетках амаль не ўплывае на дэпрэсію, трывожнасьць або стрэс. У досьледзе ўзялі ўдзел больш за 400 чалавек (17-53 гады). У адрозьненьне ад папярэдніх дасьледаваньняў, дзе ўдзельнікі самастойна ацэньвалі час, праведзены ў сацыяльных сетках, гэтым разам навукоўцы выкарыстоўвалі зьвесткі зь іх мабільных тэлефонаў, каб дакладна зафіксаваць, колькі хвілін яны правялі ў анлайн-прасторы. Затым гэтыя зьвесткі параўналі з узроўнямі трывожнасьці, дэпрэсіі й кантролю ўвагі. Асноўны вынік аказаўся нечаканым: час у сацсетках амаль не ўплывае на псыхічнае здароўе. Напрыклад, дасьледнікі знайшлі слабую сувязь паміж карыстаньнем сацсеткамі й трывожнасьцю, але сувязі з дэпрэсіяй і стрэсам не выявілі. Больш за тое, аказалася, што людзі, якія больш актыўна карыстаюцца ...