Дасьледнікі з Унівэрсытэту Джона Кёртына (Аўстралія) вывучылі , колькі часу людзі праводзяць у сацыяльных сетках і як гэта адбіваецца на іхнім псыхічным стане. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, вынікі паказалі, што колькасьць часу ў сацсетках амаль не ўплывае на дэпрэсію, трывожнасьць або стрэс. У досьледзе ўзялі ўдзел больш за 400 чалавек (17-53 гады). У адрозьненьне ад папярэдніх дасьледаваньняў, дзе ўдзельнікі самастойна ацэньвалі час, праведзены ў сацыяльных сетках, гэтым разам навукоўцы выкарыстоўвалі зьвесткі зь іх мабільных тэлефонаў, каб дакладна зафіксаваць, колькі хвілін яны правялі ў анлайн-прасторы. Затым гэтыя зьвесткі параўналі з узроўнямі трывожнасьці, дэпрэсіі й кантролю ўвагі. Асноўны вынік аказаўся нечаканым: час у сацсетках амаль не ўплывае на псыхічнае здароўе. Напрыклад, дасьледнікі знайшлі слабую сувязь паміж карыстаньнем сацсеткамі й трывожнасьцю, але сувязі з дэпрэсіяй і стрэсам не выявілі. Больш за тое, аказалася, што людзі, якія больш актыўна карыстаюцца ...