Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі, прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science.
Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель. У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня.
У новым дасьледваньні аўтары высьветлілі, што клеткі адэномакарцыномы былі забруджаныя бактэрыямі Mycoplasma hyorhinis, якія літаральна дэактывавалі гэмцітабін. Навукоўцы мяркуюць, што прычынай гэтага зьяўляецца цытыдын дэзаміназа, фэрмэнт, здольны разбураць малекулы прэпарату. Цікава, што ген цытыдын дэзаміназы (ГЦД) ў бактэрый бывае дзьвух форм: кароткай і доўгай, ці яго ўвогуле можа не быць. Дасьледнікі даведаліся, што бактжрыі з доўгім ГЦД здольныя падаўляць актыўнасьць гэмцытабіна.
На наступным этапе дасьледваньня дзеяньне прэпарата й бактэрый праверылі на мышах з ракавай пухлінай ў тоўстым кішачніку. Грызунам спачатку падсадзілі бактэрый E. coli (кішачная палачка мае доўгі ГЦД), а затым калолі гэмцытабін з антыбіётыкам (цыпрафлоксацын) і без яго. У другім выпадку назіралася павелічэньне памераў пухліны, ў той час як прэпарат з антыбіётыкам цудоўна забіваў ракавыя клеткі.
На апошнім этапе быў праведзены аналіз 113 узораў пухлін і 20 узораў здаровых тканак падстраўніцы. Апынулася, што 76% узораў пузліны былі забруджаныя бактэрыямі, а ў выпадку са здаровымі тканкамі падстраўніцы гэта адсотак быў роўны 15 (3 ўзоры з 20). Большая частка знойдзеных бактэрый адносілася да групы гама-пратэабактэрый (з доўгім ГЦД), якія жывуць у дванаццаціпалай кішцы. Аўтары дасьледваньня выказваюць здагадку, што бактэрыі мігруюць праз пратоку падстраўнікавай залозы ў дванаццаціпалай кішцы і такім чынам трапляюць ў ракавую пухліну, якая ў 60% выпадкаў знаходзіцца каля пратокі.