Przejdź do głównej zawartości

Стылёвая instagram-дэпрэсія


У інстаграме досыць шмат уліковых запісаў, якія цалкам складаюцца з публікацый чорна-белых фатаздымкаў. Мне таксама падабаецца чб. Але існуе сваеасабовы мэм, что чб гэта дэпрэсія. Ці так гэта насамрэч?

Дасьледнікі з Гарварда і Унівэрсытэта Вэрманта прадставілі алгарытм, які здольны выявіць дэпрэсію на першах стадыях з 70% эфэктыўнасьцю. Па словах вынаходнікаў, лекары агульнай практыкі безпамылкова дыягнастуюць патлумленьне толькі ў 42% выпадкаў. У сваю чаргу, навукоўцы прааналізавалі 43950 фатаздымкаў з 166 уліковак у праграме Інстаграм. У 71 удзельніка дасьледваньня калі-небудзь дыягнаставалі джпрэсію. Каб выцявіць інтэнсіўнасьць праяўленьняў дэпрэсіі, навукоўцы выкарыстоўвалі адмысловую апытанку CES-D (Center for Epidemiologic Studies Depression Scale). У такой апытанцы пацыента просяць ацаніць сваю згоду са сьцьвярджэньнямі кшталту “Я хацеў нашкодзіць сабе” і “Я часта адчуваю сябе прыгенчаным”.

На наступным этапе дасьледваньня, агульная колькасьць фатаздымкаў была суаднесеная з колькасьць запампаваных здымкаў цягам аднаго дня, колькасьцю падабаек ды камэнтароў пад кожным здымкам. Затым з дапамогай сыстэмы распазнаваньня твараў навукоўцы ацанілі частату зьяўленьня на фотаздымках людзей, а таксама каляровую мадэль здымкаў па схеме тон\ насычанасьць\ значэньне колеру і папулярныя фільтры.

Што ў выніку?

Людзі, схільныя да дэпрэсіі, выкарыстоўвалі сінія і шэрыя одценьні часьцей за кантрольную групу, а агулам іх фотаздымкі былі цямнейшымі. Самым папулярным фільтрам ў гэтай групе апынуўся Inkwell, які пераводзіць выяву ў чб, у той час як людзі без сымптомаў панурасьці часьце абіралі “цёплы” Valencia. Таксама на здымках дэпрэсіўных карыстальнікаў панавалі твары людзей, аднак колькасьць асоб, трапіўшах на здымак, у сярэднім была меньшай. Навукоўцы звязалі гэта з тым, што падчас дэпрэсіі ў чалавека імкліва скарачаецца колькасьць сацыяльных кантактаў і ён часьцей робіць сэлфі.

Пасьля завяршэньня аналіза, навукоўцы папрасілі валантэраў ацаніць некаторыя здымкі ўдзельнікаў, але яны, натуральна, зрабілі гэта горш за алгарытм.

Гэта дасьледваньне апублікаванае ў часопісе EPG Data Science.
Таму стаўцеся асабліва ўважліва да сяброў, якія публікуюць чорна-белыя сэлфі ў сваім інстаграме.


Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...