Навукоўцы з Нацыянальнага аўтаномнага ўнівэрсытэта Мэксыкі зладзілі дасьледваньне паводзінаў распаўсюджаных ў Паўночнай Амэрыцы гарадзкіх птушак - Carpodacus mexicanus, гэта такія мэксыканскія верабейчыкі, якіх процьма ў гарадах. На такі крок каманду Масыяса Гарсіі падштурхнула выказанае некалі меркаваньне, што птушкі могуць выкарыстоўваць антыпаразітныя свойства нікатына ў тытуне для абароны гнёздаў. Назіраньне праводзілася за 32 гнёздамі C. mexicanus ў якіх паступова замянілі натуральную падсцілку на штучную, без паразітаў. Затым у частку гнёздаў падкінулі жывых і мёртвых кляшчоў, таксама 12 гнёздаў пакінулі некранутымі. аўтары заўважылі, што пры наяўнасьці кляшчоў, у гнёздах хутка зьяўляліся разцярушаныя цігарэтныя недапалкі, якія птушкі прыносілі з вуліц. Пры гэтым, агульная вага недапалкаў была на 40% болей у гнёздах з жывымі кляшчамі. Усё гэта дае падставы лічыць, што птушкі выкарыстоўваюць цігарэтныя фільтры менавіта для барацьбы з экзапаразітамі. Недапалкі самкі ...