Przejdź do głównej zawartości

Птушкі будуюць гнёзды з недапалкаў для абароны ад паразітаў

Навукоўцы з Нацыянальнага аўтаномнага ўнівэрсытэта Мэксыкі зладзілі дасьледваньне паводзінаў распаўсюджаных ў Паўночнай Амэрыцы гарадзкіх птушак - Carpodacus mexicanus, гэта такія мэксыканскія верабейчыкі, якіх процьма ў гарадах. На такі крок каманду Масыяса Гарсіі падштурхнула выказанае некалі меркаваньне, што птушкі могуць выкарыстоўваць антыпаразітныя свойства нікатына ў тытуне для абароны гнёздаў.
Назіраньне праводзілася за 32 гнёздамі C. mexicanus ў якіх паступова замянілі натуральную падсцілку на штучную, без паразітаў. Затым у частку гнёздаў падкінулі жывых і мёртвых кляшчоў, таксама 12 гнёздаў пакінулі некранутымі. аўтары заўважылі, што пры наяўнасьці кляшчоў, у гнёздах хутка зьяўляліся разцярушаныя цігарэтныя недапалкі, якія птушкі прыносілі з вуліц. Пры гэтым, агульная вага недапалкаў была на 40% болей у гнёздах з жывымі кляшчамі.
Усё гэта дае падставы лічыць, што птушкі выкарыстоўваюць цігарэтныя фільтры менавіта для барацьбы з экзапаразітамі. Недапалкі самкі знаходзяць, верагодна, з дапамогай свайго нюха. Нікатын і іншыя рэчывы з недапалкаў атрутныя для птушак, аднак мажлівасьць хутка пазбавіцца паразітаў, відаць, важней за павольныя таксічныя эфэкты.
Арыгінал:
http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/jav.01324/full

Popularne posty z tego bloga

Стылёвая instagram-дэпрэсія

У інстаграме досыць шмат уліковых запісаў, якія цалкам складаюцца з публікацый чорна-белых фатаздымкаў. Мне таксама падабаецца чб. Але існуе сваеасабовы мэм, что чб гэта дэпрэсія. Ці так гэта насамрэч? Дасьледнікі з Гарварда і Унівэрсытэта Вэрманта прадставілі алгарытм, які здольны выявіць дэпрэсію на першах стадыях з 70% эфэктыўнасьцю. Па словах вынаходнікаў, лекары агульнай практыкі безпамылкова дыягнастуюць патлумленьне толькі ў 42% выпадкаў. У сваю чаргу, навукоўцы прааналізавалі 43950 фатаздымкаў з 166 уліковак у праграме Інстаграм. У 71 удзельніка дасьледваньня калі-небудзь дыягнаставалі джпрэсію. Каб выцявіць інтэнсіўнасьць праяўленьняў дэпрэсіі, навукоўцы выкарыстоўвалі адмысловую апытанку CES-D (Center for Epidemiologic Studies Depression Scale). У такой апытанцы пацыента просяць ацаніць сваю згоду са сьцьвярджэньнямі кшталту “Я хацеў нашкодзіць сабе ” і “Я часта адчуваю сябе прыгенчаным”. На наступным этапе дасьледваньня, агульная колькасьць фатаздымкаў была с...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...

Яшчэ раз пра каву

Адзін з самых папулярных, калі не самы папулярны напой - кава. Чалавецтва выпівае прыкладна 2,25 млн. кубачкаў кавы за дзень. Не дзіва, што кава прыцягвае да сябе ўвагу дасьледнікаў. Каб пералічыць усе работы прысьвечаныя каве спатрэбіцца не адзін аркуш паперы. Дасьледнікі ўжо высьветлілі, што кавы станоўча спрыяе на стан печані, прастаты, стымулюе эрэкцыю й кагнітыўныя здольнасьці. Але пытаньне наконт таго, як кава ўплывае на працягласьць жыцьця заставалася без адказу да 2015 году, калі японскія навукоўцы, па выніках праверкі 90 000 ахвотнікаў, прыйшлі да высновы, што пры вызначаных абставінах кава можа станоўча ўплаваць на працягласьць жыцьця. Варта ўсё-ткі адзначыць, што падобныя работы былі і раней, але зь меньшай выбаркай і вынікі там былі непераканаўчымі. Каб павысіць надзейнасьць вынікаў, спэцыялісты Міжнароднай агенцыі па вывусэньню рака (IARC), Імпэрскага каледжу Лёндана і іншых устаноў скарысталі дадзеныя доўгатэрміновага дасьледваньня EPIC. У выніковую выбарку трапілі 451 ...