Przejdź do głównej zawartości

Posty

Wyświetlanie postów z wrzesień, 2017

Макакі здольныя бачыць твары ў выпадковых прадметах.

Нашая здольнась распазнаваць візуальныя вобразы ўяўляе сабой складаны механізм з цікавым пабочным эфэктам. Кожны з нас бачыў "твар марса" у школьным падручніку па астраноміі, альбо выпадкова заўважаў "сумуючы дом" ці вясёлую пральную машыну. Гэты эфэкт мае ўласную назву - парэйдалічная ілюзія, албо проста парэйдалія. Працяглы час лічылася, што фармаваньне вобразаў з выпадковага спалучэньня рэчаў уласьцівае толькі чалавеку, аднак работа, апублікаваная ў часопісе Current Biology, абвяргае такое меркаваньне. Джэссіка Таўбэрт з калегамі з Нацыянальнага інстытуту псыхічнага здароўя паведамляюць пра вынікі незвычайных эксперымэнтаў, пастаўленых ў лябараторыі на пяці макаках-рэзусах. Каб высьветліць, ці схільныя макакі да парэйдаліі, ім дэманстраваліся пары 45 выяў у розных спалучэньнях, пры гэтым на 15 выявах былі выявы, выклікаючыя стабільную парэйдалію ў лбюдзей, яшчэ 15 здымкаў падобных аб'ектаў, але не зьвязаных з парэйдаліяй. Акрамя таго, макакам дэманс...

Стылёвая instagram-дэпрэсія

У інстаграме досыць шмат уліковых запісаў, якія цалкам складаюцца з публікацый чорна-белых фатаздымкаў. Мне таксама падабаецца чб. Але існуе сваеасабовы мэм, что чб гэта дэпрэсія. Ці так гэта насамрэч? Дасьледнікі з Гарварда і Унівэрсытэта Вэрманта прадставілі алгарытм, які здольны выявіць дэпрэсію на першах стадыях з 70% эфэктыўнасьцю. Па словах вынаходнікаў, лекары агульнай практыкі безпамылкова дыягнастуюць патлумленьне толькі ў 42% выпадкаў. У сваю чаргу, навукоўцы прааналізавалі 43950 фатаздымкаў з 166 уліковак у праграме Інстаграм. У 71 удзельніка дасьледваньня калі-небудзь дыягнаставалі джпрэсію. Каб выцявіць інтэнсіўнасьць праяўленьняў дэпрэсіі, навукоўцы выкарыстоўвалі адмысловую апытанку CES-D (Center for Epidemiologic Studies Depression Scale). У такой апытанцы пацыента просяць ацаніць сваю згоду са сьцьвярджэньнямі кшталту “Я хацеў нашкодзіць сабе ” і “Я часта адчуваю сябе прыгенчаным”. На наступным этапе дасьледваньня, агульная колькасьць фатаздымкаў была с...

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...