Przejdź do głównej zawartości
Крыху радзей за некаторыя краіны, але і ў Беларусі бываюць спрэчкі наконт рэклямы, яе зьместа і ўвогуле, ці варта будаваць рэклямную кампанію на сэксе. Вытворцы, натуральна, кажуць, што ў іх ўсё расьце, я пра продаж, рэклямнікі таксама топяць за тое, што сэксуалізаваная рэкляма лепей прадае. Гэта з аднаго боку, з другога стаяць феміністкі, якія кажуць, што такая рэкляма не мае нейкай высокай эфэктыўнасьці. Паставіць кропку ў гэтай спрэчцы паспрабавалі амэрыканскія дасьледнікі, якія правялі аналіз работ, прысьвечаных успрыманьню сэксуальнай рэклямы.
Для аналізу ўзялі 72 навуковыя работы, якія былі апублікаваныя ў перыяд з 1969 па 2017 гады. Акрамя ацэнкі таго, як эратычныя вобразы зьвязаныя з успрыманьнем рэклямы брэндаў і верагоднасьцю набыцьця тавара ці паслугі, аўтары зьвярнулі ўвагу на залежнасьць паказьнікаў ад пола рэспандэнтаў, ад пола мадэлі, што брала ўдзел рэкляме і іншыя фактары.
Агулам каманда разглядзела 17704 выпадка, пасьля чаго прыйшла да высновы, што сэксуальнасьць аб'яў не карэлюе з пазнавальнасьцю брэндаў ці тавараў. Хоць людзи сапраўды лепей запаміналі сэксуалізаваную рэкляму, аданак ў сярэднім ацэньвалі брэнд ніжэй.
Падобная тэндэнцыя назіралася і ў выпадку адсочваньня сувязей паміж полам мадэлі і спажыўца. Хоць адказы мужчын і жанчын адрозьніваліся, усе разам яны найгорш ацэньвалі рэкляму з мадэлямі мужчынскага полу. Разам з тым верагоднасьць пакупкі ніяк не залежыла ад сэксуальнасьці рэклямы.
Аднак варта адзначыць, што на этапе апрацоўкі дадзеных, навукоўцы атрымлівалі занадта вялікі раскід у паказьніках, што можа паказваць на недасканаласьць мэтадаў.

Спасылка на арыгінал:

Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...