Przejdź do głównej zawartości

Яшчэ раз пра каву

Адзін з самых папулярных, калі не самы папулярны напой - кава. Чалавецтва выпівае прыкладна 2,25 млн. кубачкаў кавы за дзень. Не дзіва, што кава прыцягвае да сябе ўвагу дасьледнікаў. Каб пералічыць усе работы прысьвечаныя каве спатрэбіцца не адзін аркуш паперы. Дасьледнікі ўжо высьветлілі, што кавы станоўча спрыяе на стан печані, прастаты, стымулюе эрэкцыю й кагнітыўныя здольнасьці. Але пытаньне наконт таго, як кава ўплывае на працягласьць жыцьця заставалася без адказу да 2015 году, калі японскія навукоўцы, па выніках праверкі 90 000 ахвотнікаў, прыйшлі да высновы, што пры вызначаных абставінах кава можа станоўча ўплаваць на працягласьць жыцьця. Варта ўсё-ткі адзначыць, што падобныя работы былі і раней, але зь меньшай выбаркай і вынікі там былі непераканаўчымі. Каб павысіць надзейнасьць вынікаў, спэцыялісты Міжнароднай агенцыі па вывусэньню рака (IARC), Імпэрскага каледжу Лёндана і іншых устаноў скарысталі дадзеныя доўгатэрміновага дасьледваньня EPIC. У выніковую выбарку трапілі 451 743 чалавекі ва ўзросьце ад 35 гадоў.
Падчас дасьледваньня, якое працягвалася амаль 16 год, 22537 ахвотнікаў паведамілі пра станоўчы дыягназ рака, 12619 пра наяўнасьць захворваньняў ССС і іншых паталёгій.
Стан здароўя й сьмяротнасьць супастаўляліся з узроўнем адукацыі й фізічнай актыўнасьці, падлічвалася колькасьць выпітага алкаголю ды кавы. Акрамя гэтага навукоўцы праводзілі біяхімічныя аналізы на альбумін (маркэр функцыі печані) і С-рэактыўны бялок.
У выніку дасьледнікі прыйшлі да высновы, што штодённае ўжываньне трох і больш (3-6) кубкаў кавы значна паніжае рызыку раньняй сьмяротнасьці: сярод мужчын гэты паказьнік панізіўся на 18%, сярод жанчын на 8%. Таксама нармальнае ўжываньне кавы зьніжае на 40 і 59 адсоткаў верагоднасьць ўзьнікненьня праблем з страваваньнем у жанчын і мужчын адпаведна. Адметна тое, што такая тэндэнцыя захоўвалася незалежна ад наяўнасьці кафеіна ў каве.
Арыгінал:
http://annals.org/aim/article/2643435/coffee-drinking-mortality-10-european-countries-multinational-cohort-study

Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...