Przejdź do głównej zawartości

Белы хлеб можна есьці

Са зьяўленьнем попыту на здаровы лад жыцьця, распаўсюд атрымала меркаваньне, што хлеб з суцэльнага збожжа "карысны", а хлеб са звычайнай мукі абавязкова нашкодзіць здароўю, узьняўшы ўзровень цукру ў крыві. Але ці насамрэч гэта так?
Ізраільскія навукоўцы вырашылі удакладніць гэтае пытаньне: яны параўналі ўплыў на здароўе самага "шкоднага" белага хлебу са звычайнай крамы і самага "карыснага" з суцэльнага збожжа, ручной працы.
Для гэтай мэты 20 ахвочых падзялілі на дзьве групы, пасьля чаго яны цягам тыдня актыўна ўжывалі ў ежу хлеб, такім чынам атрымоўваючы каля чвэрці неабходных калёрый. Адпаведна адна група ела выключна "шкодны хлеб, другая - выключна "карысны". Падчас экспэрымэнту, навукоўцы адсочвалі ўзровень цукру, халестэрыну ў крыві, стан мікрафлёры кішачніка, ротавой паражніны і інш. Пасьля двухтыднёвага перапынку, рацыён груп зьмянілі: тыя, хто еў "карысны" хлеб пачалі есьці "шкодны", а тыя, хто еў "шкодны" - пачалі есьці "карысны". У выніку ўжываньне хлеба, сапраўды, адбівалася на большасьці паказьнікаў, аднак ніякай розьніцы паміж "карысным" і "шкодным" хлебам не знайшлося. Такія вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Cell Metabolism.
Што цікава, самі аўтары былі перакананыя ў тым, што хлеб з суцэльнага збожжа будзе больш здаровым варыянтам.
Дасьледнікі таксама адзначылі, што больш за палову ахвочых мелі падвышаны ўзровень цурку ў крыві незалежна ад таго, які хлеб яны ўжывалі. Зьвязана гэта з тым, што рэакцыя арганізма на хлеб - рэч індывідуальная і залежыць ад мікрафлёры.

Падпісвайцеся на наш telegram-канал @cblnq
А таксама пашырайце запісы сярод сяброў)

Спасылкі:

Popularne posty z tego bloga

Стылёвая instagram-дэпрэсія

У інстаграме досыць шмат уліковых запісаў, якія цалкам складаюцца з публікацый чорна-белых фатаздымкаў. Мне таксама падабаецца чб. Але існуе сваеасабовы мэм, что чб гэта дэпрэсія. Ці так гэта насамрэч? Дасьледнікі з Гарварда і Унівэрсытэта Вэрманта прадставілі алгарытм, які здольны выявіць дэпрэсію на першах стадыях з 70% эфэктыўнасьцю. Па словах вынаходнікаў, лекары агульнай практыкі безпамылкова дыягнастуюць патлумленьне толькі ў 42% выпадкаў. У сваю чаргу, навукоўцы прааналізавалі 43950 фатаздымкаў з 166 уліковак у праграме Інстаграм. У 71 удзельніка дасьледваньня калі-небудзь дыягнаставалі джпрэсію. Каб выцявіць інтэнсіўнасьць праяўленьняў дэпрэсіі, навукоўцы выкарыстоўвалі адмысловую апытанку CES-D (Center for Epidemiologic Studies Depression Scale). У такой апытанцы пацыента просяць ацаніць сваю згоду са сьцьвярджэньнямі кшталту “Я хацеў нашкодзіць сабе ” і “Я часта адчуваю сябе прыгенчаным”. На наступным этапе дасьледваньня, агульная колькасьць фатаздымкаў была с...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...

Яшчэ раз пра каву

Адзін з самых папулярных, калі не самы папулярны напой - кава. Чалавецтва выпівае прыкладна 2,25 млн. кубачкаў кавы за дзень. Не дзіва, што кава прыцягвае да сябе ўвагу дасьледнікаў. Каб пералічыць усе работы прысьвечаныя каве спатрэбіцца не адзін аркуш паперы. Дасьледнікі ўжо высьветлілі, што кавы станоўча спрыяе на стан печані, прастаты, стымулюе эрэкцыю й кагнітыўныя здольнасьці. Але пытаньне наконт таго, як кава ўплывае на працягласьць жыцьця заставалася без адказу да 2015 году, калі японскія навукоўцы, па выніках праверкі 90 000 ахвотнікаў, прыйшлі да высновы, што пры вызначаных абставінах кава можа станоўча ўплаваць на працягласьць жыцьця. Варта ўсё-ткі адзначыць, што падобныя работы былі і раней, але зь меньшай выбаркай і вынікі там былі непераканаўчымі. Каб павысіць надзейнасьць вынікаў, спэцыялісты Міжнароднай агенцыі па вывусэньню рака (IARC), Імпэрскага каледжу Лёндана і іншых устаноў скарысталі дадзеныя доўгатэрміновага дасьледваньня EPIC. У выніковую выбарку трапілі 451 ...