Przejdź do głównej zawartości

Антыбіётыкі. Не ўсё так проста.

Мы ўжо пазнаёміліся з антыбіётыкамі й высьветілі, якія праблемы паўстаюць пры іх вытворчасьці. Сёньня высьветлім, чаму нельга перарываць прызначаны лекарам курс антыбіётыкаў адразу пасьля зьнікненьня сымптомаў хваробы. Працяг тэмы.

Акрамя нежаданьня буйных кампаній займацца распрацоўкай новых антыбіётыкаў, існуе яшчэ нешта, што не дае канчаткова перамагчы бактэрыяльныя інфэкцы - антыбіётыкарэзыстэнтнасьць. Гэта ўстойлівасьць штама мікраарганізмаў да антыбактэрыальных прэпаратаў.
Антыбіётыкі існуюць так даўно, што нават уявіць сабе цяжка, таму, калі гутарка ідзе пра распрацоўку новых антыбактэрыальных рэчываў, варта разумець, што навукоўцы не вынаходзяць антыбіётыкі, яны іх вылучаюць з прыроды. Увогуле можна сказаць, што антыбіётыкі - вынаходка бактэрый, гэта тое, чым яны змагаюцца паміж сабой. Нейкія аднаклеткавыя антыбётыкі сынтэзуюць, з той мэтай, каб супрацьстаяць іншым аднаклеткавым арганізмам, сваім канкурэнтам. Такая хімічная вайна пачалася, хутчэй за ўсё, яшчэ да зьяўленьня шматклеткавых арганізмаў, таму зараз існуе шмат антыбактэрыяльных рэчываў. Аднак у гэтай бойцы, як і ў любой іншай, нехта атакуе, а нехта абараняецца. То бок, калі адныя сынтэзуюць атруту, ў другіх павінна зьявіцца супрацьядзьдзе. Так і адбываецца, нават тады, калі “вораг” не іншы від бактэрыяў, а пігулька з антыбіётыкам.

Каб паказаць дзеяньне антыбіётыкаў і ўзьнікненьне рэзыстэнтнасьці ў лябараторных умовах, звычайна бяруць пажыўное асяродзьде, падзяляюць яго на некалькі паяскоў і наносяць рошчыну з рознай канцэнтрацыяй антыбіётыку такім чынам, каб канцэнтрацыя паступова павялічвалася, а адзін пасок пакідаюць некранутым. У гэты паясок затым засяляюць культуру бактэрый. Яны на гэтым агары, задаволеныя, пачынаюць множыцца. Праз некаторы час на вольнай ад антыбіётыка прасторы, бактэрый становіцца зашмат і пажыўнога субстрату ўсім не хапае. Не застаецца аніякага выйсьця, акрамя таго, каб перайсьці на суседні паясок з малой канцэнтрацыяй антыбіётыку. Бактэрыі пачынаюць гінуць, да той пары,пакуль не зьявіцца мутант, здольны жыць на гэтым асяродзьдзі. Працэс паўтараецца і з астатнімі паяскамі. У выніку нашыя бактэрыі будуць утульна сябе пачуваць на асяродзьдзе з высокімі канцэнтрацыямі антыбіётыку, то бок будуць мець рэзыстэнтнасьць да яго. Антыбіётык перастае дзейнічаць. Для паразуменьня гэтага, варта адзначыць, што ў папуляцыі бактэрый заўсёды прысутнічаюць арганізмы крыху ўстойлівыя да антыбіётыкаў, якія і атрымліваюць эвалюцыйную перавагу. Іншая сытуацыя адбудзецца калі мы будзем адразу ўдзейнічаць на калёнію бактэрый рошчынай з вялікай канцэнтрацыяй антыбіётыка. Бактэрыі не пасьпеюць адаптавацца і загінуць. Менавіта таму не варта прыпыняць курс лекаваньня антыбіётыкамі пасьля зьнікненьня сымптомаў хваробы. Усё гэта цудоўна дэмантсруецца на наступным відэа.

Такім чынам, у цэнтральным паяску апынаюцца антыбіётыкарэзыстэнтныя бактэрыі (ці супэрбактрыі), якія працягваюць памнажацца й распаўсюджвацца. Такія бактэрыі нясуць у сабе вялікую пагрозу, бо калі інфэкцыя ў арганізме будзе выклікана супэрбактырэяй, то пазбавіцца ад хваробы антыбіётыкам, да якога ў бактэрыі зьявілася ўстойлівасьць, будзе ўжо немагчыма. У такіх выпадках пачынаецца лекаваньне ажно некалькімі клясамі антыбіётыкаў.

Далучайцеся да нашага каналу ў telegram!

Спасылкі па тэме:
Папярэдні артыкул
ЧаПы: антыбіётыкі
Супэрбактэрыі становяцца небясьпечнымі
Прадрабязьней пра праблему ўстойлівасьці да антыбіётыкаў
Што трэба ведаць пра антыбіётыкі
Фактары, якія ўплываюць на ўстойлівасьць да антыбіётыкаў

Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...