Przejdź do głównej zawartości

Станоўчы эфэкт непакою.

Непакой не надта прыемнае пачуцьцё. Падчас працяглых хваляваньняў чалавек можа страціць сон, апэтыт ці есьці ўсё запар. Аднак псыхолягі з Каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Рыверсайдзе мяркуюць, што не ўсё так змрочна і непакой можа станоўча ўплываць на эмацыйную і матывіровачную сфэру асобы.

Непакой наконт неазначанасьці будучыні досыць распаўсюджаная зьява. У псыхатэрапіі для яе нават існуе асобная назва - экзыстэнцыяльная мітусьня. Звычайна такая рэакцыя ўспрымаецца як негатыўная. Так большасьць дасьледваньняў мінулых гадоў паказалі на наяўнасьць сувязі паміж непакоем і рызыкай узьнікненьня пухліны, дэпрэсіі. У той жа час хваляваньні могуць станоўча ўплываць на псыхіку чалавека. У прыватнасьці, стымуляваць аналітычныя здольнасьці і суб'ектыўна паляпшаць якасьць жыцьця.
Прааналізаваўшы ранейшыя дасьледваньні, навукоўцы паказалі, што прынамсі ў дзьвюх сытуацыях (прафіляктыка і неазначанасьць)экзыстэнцыяльная мітусьня мае матывіровачны эфэкт. Вядома, што непакой стымулюе карыстацца рамянём бясьпекі і выбіральнасць палавых партнэраў. Таксама высокі і нізкі ўзровень непакою зьвязаны з рэдкай або празьмернай праверкаю на рак, у той час сярэдні ўзровень мітусьні меў матывіровачны характар*.
Што тычыцца станоўчага ўзьдзеяньня ў эмацыйнай сфэры, то ўсё тлумачыцца тым, што інтэнсыўнасьць хваляваньняў ва ўмовах неазначанасьці паслабляе рэакцыю на саму падзею. Гэтую здагадку пацьвердзіў экспэрымент 1983 году, падчас якога, дабраахвотнікам дэманстравалі камэдыю і фільм жахаў. Дэманстрацыя адбывалася ў рознай пасьлядоўнасьці: адным спачатку паказвалі камэдыю, а потым жахі, другім наадварот, спачатку жахі, а потым камэдыю. Пасьля прагляду ахвотнікаў апыталі. У выніку гледачы ацанілі камэдыю з пасьлядоўнасьці "жахі-камэдыя" як пацешную, прыемную і спакоўную ў параўнаньні з тымі, хто глядзеў камэдыю перад жахамі.
Аналягічныя асаблівасьці ўспрыманьня былі падчас дасьледваньня студэнтаў юрыдычных факультэтаў: высокі ўзровень непакою не толькі матываваў іх на далейшыя дзеяньні, але і стабілізаваў эмацыйныя рэакцыі на вынікі экзамэну. То бок станоўчае вырашэнне камісіі не прывяло іх у захапленьне, а адмоўнае - ня расчаравала.
Спасылкі:
* Аналіз гісторый 901 жанчыны праводзіўся ў 2012 годзе.
Арыгінальны артыул.

Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...