Przejdź do głównej zawartości

Імунныя клеткі дапамагаюць сэрцу біцца.

Макрафаг захоплівае бактэрыі.

Макрафагі - гэта імунныя клеткі, якія выконваюць шмат функцыяў у нашых целах: яны дапамагаюць нашым ранам гаіцца, абараняюць нас ад патагенных бактэрый зьнішчаюць загінулыя клеткі. Але у гэты сьпіс спраў макрафагаў, можа дадацца яшчэ адзін пункт.

У новым дасьледваньні навукоўцы прыйшлі да высновы, што макрафагі граюць важную ролю ў нармальнай рабоце сэрца: было заўважана, што макрафагі могуць праводзіць электрычныя імпульсы. Гэта можа зьмяніць мэтады лекаваньня арытміі, калі сэрца б'ецца ў розных рытмах, і іншых хвароб.

Тут варта прыгадаць, што клеткі сэрца не зусім звычайныя, яны могуць выпрацоўваць электрычны імпульс  і адначасова з гэтым скрачацца, для гэтага ім нават не патрэбныя каманды ад галаўнога ці сьпіннога мозга. Скарачаюцца кардыяміяцыты самастойна, але вось каб яны паслабіліся ўжо патрэбна ўмяшальніцтва “”зьверху”. Што тычыцца электрычнага імпульса, то яго выпрацоўваюць так званыя клеткі-кіроўцы. Большасьць такіх клетак маюць шчыльныя стасункі: яны злучаюцца паміж сабой сваеасаблівымі бялковымі дратамі, якія дапамагаюць клеткам сынхранізаваць сваю дзейнасьць.

Аднак Матыяс Нарэндорф са сваімі калегамі з Гарвардзкага унівэрсытэта, выпадкова заўважылі, што ў перадачы электрычных імпульсаў удзельнічаюць не толькі клеткі сэрца, але і макрафагі. Цікава тое, што макрафагі звычайна прысутнічаюць ў запаленых і заражаных тканках, аднак у сэрцы яны чамусьці знаходзяцца стала. Менавіта гэта і падштурхнула навукоўцаў на дасьледваньне.

Як гэта часта бывае, пачалося ўсё з мышэй. Нейкую частку жывёл дасьледнікі пазбавілі макрафагаў у сэрцы і назіралі як сэрца будзе паводзіць сябе пры нагрузках. Вынікі такога экспэрымнту былі нечаканымі - работа сэрца значна пагоршылася, а пры кардыяграме высьветліліся і іншыя сур'ёзныя парушэньні. Такі внік прымусіў навукоўцаў вызначыць разьмеркаваньне макрафагаў у сэрцы мышэй з кантрольнай групы. Апынулася, што большая частка імунных клетак знаходзілася наўпрост каля таго месца, дзе электрычны імпульс ад клетак-кіроўцаў распаўсюджваўся на мускулы сэрца. Ужо пасьля гэтага, з дамапогай фізыёлягаў,высьветлілася, што макрафагі могуць выпрацоўваць ток і выконваць функцыю дадатковых дратоў, яднаючых кардыяміяцыты. Усё гэта дапамагае скарачацца сардэчнай цягліцы, нават калі ў выніку нейкага парушэньня частка яе клетак страціла сувязь з клеткамі-кіроўцамі.

Popularne posty z tego bloga

Стылёвая instagram-дэпрэсія

У інстаграме досыць шмат уліковых запісаў, якія цалкам складаюцца з публікацый чорна-белых фатаздымкаў. Мне таксама падабаецца чб. Але існуе сваеасабовы мэм, что чб гэта дэпрэсія. Ці так гэта насамрэч? Дасьледнікі з Гарварда і Унівэрсытэта Вэрманта прадставілі алгарытм, які здольны выявіць дэпрэсію на першах стадыях з 70% эфэктыўнасьцю. Па словах вынаходнікаў, лекары агульнай практыкі безпамылкова дыягнастуюць патлумленьне толькі ў 42% выпадкаў. У сваю чаргу, навукоўцы прааналізавалі 43950 фатаздымкаў з 166 уліковак у праграме Інстаграм. У 71 удзельніка дасьледваньня калі-небудзь дыягнаставалі джпрэсію. Каб выцявіць інтэнсіўнасьць праяўленьняў дэпрэсіі, навукоўцы выкарыстоўвалі адмысловую апытанку CES-D (Center for Epidemiologic Studies Depression Scale). У такой апытанцы пацыента просяць ацаніць сваю згоду са сьцьвярджэньнямі кшталту “Я хацеў нашкодзіць сабе ” і “Я часта адчуваю сябе прыгенчаным”. На наступным этапе дасьледваньня, агульная колькасьць фатаздымкаў была с...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...

Яшчэ раз пра каву

Адзін з самых папулярных, калі не самы папулярны напой - кава. Чалавецтва выпівае прыкладна 2,25 млн. кубачкаў кавы за дзень. Не дзіва, што кава прыцягвае да сябе ўвагу дасьледнікаў. Каб пералічыць усе работы прысьвечаныя каве спатрэбіцца не адзін аркуш паперы. Дасьледнікі ўжо высьветлілі, што кавы станоўча спрыяе на стан печані, прастаты, стымулюе эрэкцыю й кагнітыўныя здольнасьці. Але пытаньне наконт таго, як кава ўплывае на працягласьць жыцьця заставалася без адказу да 2015 году, калі японскія навукоўцы, па выніках праверкі 90 000 ахвотнікаў, прыйшлі да высновы, што пры вызначаных абставінах кава можа станоўча ўплаваць на працягласьць жыцьця. Варта ўсё-ткі адзначыць, што падобныя работы былі і раней, але зь меньшай выбаркай і вынікі там былі непераканаўчымі. Каб павысіць надзейнасьць вынікаў, спэцыялісты Міжнароднай агенцыі па вывусэньню рака (IARC), Імпэрскага каледжу Лёндана і іншых устаноў скарысталі дадзеныя доўгатэрміновага дасьледваньня EPIC. У выніковую выбарку трапілі 451 ...