Przejdź do głównej zawartości

Алені ласуюцца чалавечымі парэшткамі.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі алені адступаюць ад сваёй вэгетарыянскай дыеты, толькі раней яны частаваліся рыбай, мышамі ды мёртвымі трусікамі. Справа ў тым, што алені і іншыя траважэрныя могуць адчуваць дэфіцыт фосфару і кальцыю ў арганізме, калі іх нестае ў рэгулярным харчаваньні. Менавіта гэта і падштурхоўвае аленей час ад часу шукаць мяса. Найчасьцей такое здараецца ўзімку.
Але гэтым разам нешта пайшло не так.
Увага. Калі вы маеце сумневы наконт устойлівасьці вашае псыхікі, калі ласка, не гартайце далей, таму што фатаздымкі і зьмест могуць выклікаць у вас непакой. 
Крыміналістам часам даводзіцца рабіць шмат дзіўных рэчаў каб расьледваць злачынствы і выяўляць прычыны сьмерці. Некаторыя мэтады дасьдеваньня прадугледжваюць вынас трупаў на вуліцу, каб удакладніць, што зь імі будзе адбывацца падчас і пасьля раскладаньня. Але гэта не робіцца абы дзе. Для гэтага існуюць дасьледчыя цэнтры судовай антрапалёгіі.
У 2014 годзе дасьледнікі пакінулі цела ў лесе на тэрыторыі аднаго з такіх цэнтраў. Яны мусілі высьветліць, якія адзнакі пакінуць на трупе розныя здыхлятнікі, а каб ведаць хто і што пакінуў, побач з трупам усталявалі камеру, рэагуючую на рухі. Спачатку ўсё было звычайна: да трупа падыходзілі лісы, яноты, але праз некалькі месяцаў, ужо ў 2015 годзе, камэра сфатаграфавала маладога аленя, які стаяў побач са шкілетам і трымаў у роце чалавечую рабрыну. Потым гэтая незвычайная зьява паўтарылася, аднак невядома, быў гэта той самы алень ці іншы. Гэта ўвогуле першы зафіксаваны выпадак таго, як алень есьць чалавечыя рэшткі.
Прааналізаваўшы атрыманыя дадзеныя, навукоўцы заўважылі, што капытныя, у адрозьненьне ад драпежнікаў, імкнуцца шукаць сухія косткі даўно памерлых жывёл. Таксама адзначаецца, што найбольшую цікаўнасьць для аленяў уяўляюць канцы костак: жывёліна амаль зьнішчае іх, пакідаючы адпаведны падвоены малюнак, які відавочна адрозьніваецца ад праколаў і заглыбленьняў, што пакідаюць на костках драпежныя жывёлы.

Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...