Przejdź do głównej zawartości

Некалькі слоў пра каву.

Рэчыва 1,3,7 - трымэтылксантын мае шмат традыцыйных назваў, але найбольшы распаўсюд атрымала менавіта "кафеін". Гэта бесколернае альбо белае крысталічнае рэчыва, якое ня мае запаху, зьяўляецца самым папулярным псыхаактыўным прэпаратам ў сьвеце. Яно ўтрамліваецца ў гарбаце* і каве, а таксама ў некаторых газаваных напоях. 

Звычайна людзі п'юцы каву для таго каб узбадзёрыць сябе, забясьпечыць энэргіяй на ўвесь дзень, але насамрэч кафэін не зьмяшчае аніякай энэргіі. Усё, што ён робіць - прымушае нас стамляцца да больш глыбокага ўзроўню, а гэта, у сваю чаргу, пагражае хранічнай стомленасьцю і нэрвовым зьнясільваньнем.

Камэрцыйны выбух, звязаны з кавай, адбуўся ў 15 ст. калі ў Стамбуле адкрыліся першыя кавярні, а першыя спробы ўжываць каву як напой адбыліся ажно ў 7 ст. калі арабы здагадаліся запарваць здробленыя зерні кавы.

Згодна з дадзенымі International Coffee Organization за мінулы год людзі выпілі больш за 151 млн. кубачкаў кавы.

Вядома, што кафэін прымушае наш арганізм актыўней выкарыстоўваць запасы адэназінтрыфасфату (АТФ; гэта малекулы, распад якіх вызваляе досыць вялікую колькасьць энэргіі). АТФ нагадвае стрэльбу з трыма фасфатнымі кулямі. Такая стрэльба пасьля трох стрэлаў па бялковым малекулам прымушае іх працаваць, а сама пераўтвараецца ў адэназін. Наяўнасьць гэтага фэрмэнту ў клетка і тканках арганізву сьведчыць пра сур'ёзную стомленасьць.

У той жа час кафэін блякуе рэцэптары адэназіна і, такім чынам, здымае пачуцьцё стомы. Дарэчы па такім сцэнары працуюць і больш моцныя прэпараты накшталт амфэтаміну.
Найбольшая доза, якую вы можаце сабе дазволіць - гэта 300 мг. кафэіну ў дзень. Гэта прыкладна 4 кубкі па 150 мл. але ж гэты паказьнік залежыць і ад спосабу запарваньня кавы.
Што будзе, калі стала перавышваць норму? Нічога добрага. З часам вы атрымаеце хісткую сардэчна-судзінавую сыстэму і кафэінавую залежнасьць.

* утрыманьне кафэіну ў гарбаце складае ад 8 да 20 мг на 100 г.
для параўнаньня, у здробленай кавы гэты паказьнік вагаецца ад 40 да 200 мг на 100 г.

Popularne posty z tego bloga

Натуральныя валокны ў глебе нанесьлі чарвякам больш шкоды, чымся сынтэтычныя

Вільготныя сурвэткі з натуральных валокнаў, такіх як віскоза й ліfцэл, часта ўспрымаюцца як экалягічная альтэрнатыва сынтэтыцы, але новыя дасьледаваньні паказваюць, што іхні ўплыў на навакольнае асяродзьдзе можа быць нэгатыўным.   Навукоўцы зь Вялікабрытаніі высьветлілі , што згаданыя матэрыялы, трапляючы ў глебу празь сьцёкавыя воды й угнаеньні, аказваюць таксічны ўплыў на дажджавых чарвякоў, нават у большай ступені, чым поліэстэр.     Эксьперымент паказаў, што высокія канцэнтрацыі віскозы й ліацэла выдуць да гібелі большасьці чарвякоў (адпаведна 80% і 60% за 72 гадзіны), а іх нізкія канцэнтрацыі зьніжаюць рэпрадуктыўнасьць. У той жа час высокія канцэнтрацыі паліэстэру ў глебе прывялі да гібелі толькі 30% чарвякоў.   Дасьледнікі адзначаюць, што хаця біялягічныя валокны маюць перавагі на этапе вытворчасьці, яны не аказваюць станоўчага ўплыву на экасыстэмы пры раскладаньні. 

Бактэрыі супраць хіміятэрапіі

Ізраільскія навукоўцы заўважылі, што ў клетках адэнакарцыномы падстраўнікавай залозы бактэрыі здольныя разбураць малекулы гэмацытабіну – прэпарата, які выкарыстоўваецца пры хіміятэрапіі. Таксім чынам, мікраарганізмы спрыяюць росту ракавай пухліны, такму што тэрапія проста перастае дзейнічаць. Аднак на дапамогу прыйшлі антыбіётыкі,  прысутнасьць якіх патлумляе актыўнасьць бактэрыяў і аднаўляе эфэктыўнасьць хіміятэрапіі. Вынікі дасьледваньня апублікаваныя ў Science. Чацьвёртая па распаўсюджанасьці прычына сьмерці хворых на рак – рак падстраўніцы. Штогод  у сьвеце больш за 400 тысяч чалаве памірае ад гэтага захворваньня. У большасьці выпадкаў захворваньняў на рак падстраўніцы ў хворых дыягнастуецца адэнакарцынома , лекаваньне якой праводзіцца з дапамогай хіміятэрапіі з выкарыстоўваньнем гэмцітабіну, які ў сваю чаргу блякуе сынтэз ДНК у ракавых клетках і выклікае іх гібель.  У асобных выпадках лекары зьвяртаюцца да хірургічнага ўмяшаньня. У новым дасьледваньні аўтар...

Чакаляда можа паменшыць рызыку ўзьнікненьня мігальнай арытміі.

Мернае ўжываньне чакаляды было зьвязанае са значна меншай рызыкай узьнікненьня распаўсюджанага і небясьпечнага тыпу нерэгулярнага біеньня сэрца - мігальнай арытміі. Дасьледваньне, якое правяла суполка навукоўцаў з Даніі, Канады й ЗША, грунтуецца на зьвестках 55 тыс. жыхароў Даніі жаночага й мужчынскага полу. Стан здароўя ахвотнікаў адсочваўся са сьнежня 1994 па травень 1997 году па наступных паказьніках: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і індэкс масы цела. Нягледзячы на тое, што ў дасьледваньні не ўлічваўся від чакаляды, якую спажывалі ахвотнікі, аўтары кажуць пра карысьць цёмнай чакаляды, а не малочнай (у Даніі такая чакаляда ўтрымлівае каля 30% какавы). Для таго, каб паменшыць верагоднасьць узнікненьня арытміі жанчынам дастаткова адной порцыі на тыдзень (30г чакаляды), а мужчынам - ад дзьвюх да шасьці.  Варта прыгадаць, што раней навукоўцы паказалі станоўчы ўплыў прадуктаў з какавай, у прыватнасьці цёмнай чакаляды, на стан крывяносных судзінаў. Такое ўзьдзеяньне л...